Akute і The Toobes першымі выступяць у новай пляцоўцы Prime Hall

20 лістапада адныя з лепшых live-камандаў Беларусі выступяць з вялікім сумесным канцэртам на новай пляцоўцы Мінска. Гэта першыя беларускія гурты, якія дадуць канцэрт у Prime Hall. The Toobes прэзентуюць новы альбом «Road To The Big Time», а гурт Akute прадставіць праграму «Лепшае».

The Toobes

The Toobes скончылі працу над трэцім поўнафарматным альбомам, які атрымаў назву «Road To The Big Time». Пасля доўгага канцэртнага перапынку, музыкі радыя зноў выступіць у Мінску:

«Вялікая колькасць новых песень! – Інтрыгуе лідэр The Toobes Стас Ламакін – Плюс старыя хіты, без якіх, на мой погляд, ні адна група не мае права выступаць. Гэтак жа паспрабуем здзівіць новымі гукамі: не сінтэтычнымі, а новымі інструментамі. Дзякуй Богу, з гукам у нас праблем не бывае – абяцаю, што будзе ўсё крута!»

Akute

У рамках вялікага сумеснага канцэрту 20 лістапада Akute выканаюць лепшыя кампазіцыі з альбомаў «Дзевачкі і космас» (2011), «Не існуе» (2012) і «Рэальнасць і сны» (2014).

«Мы на самай справе выбралі самае лепшае, на наш погляд, з усіх трох альбомаў. – Кажа вакаліст і гітарыст гурта Стас Мытнік, – Праграма складаецца з адных хітоў, якія створаць незабыўную атмасферу ў адной абойме. Прыходзьце, не пашкадуеце» 

20 лістапада – Prime Hall - 19.00

Вялікі сумесны канцэрт AKUTE І THE TOOBES

Квіткі: без нацэнкі ў офісе пр-т Пераможцаў 4, оф 26. З 10.00 да 17.30 па буднях;

180 тыс (танцпляц), 200-240 тыс. (сектары), 250-350 тыс. (VIP).

Продаж: офіс пр-т Пераможцаў, 4-26 (з 10 да 17.30), www.kvitki.by, www.ticketpro.by.

Даведкі: (029) 696 44 24


17:42, 23.09.2014 | Анонсы |




comments powered by Disqus
 
In 0.072 seconds.