«Эксперты.by» назвалі лепшыя беларускія альбомы 2014 (фотарэпартаж)

Дыск гурта Port Mone «Thou» атрымаў узнагароду «Альбом года», а таксама перамогу ў трох іншых намінацыях самай прэстыжнай беларускай музычнай прэміі. У лідарах таксама гурт Tonqixod, дэбютны альбом якога сабраў чатыры дыпломы.

На ўрачыстай цырымоніі ў Менску, якая праходзіла у рэстарацыі «Камяніца» 10 сакавіка, абвясцілі лепшыя беларускія альбомы 2014 году паводле ацэнак беларускіх музычных экспертаў, якія публікавалі свае рэцэнзіі на сайце Experty.by цягам году. У ацэнках таксама прынялі удзел 16 беларускіх музычных журналістаў, 5 замежных і «народныя эксперты» з ліку самых актыўных карыстальнікаў сайта.

За галоўны прыз цырымоніі гурт Port Mone атрымаў рэкламна-інфармацыйную падтрымку свайго канцэрта ад правайдэра «Атлант Тэлекам» – генеральнага партнёра цырымоніі.

Пераможцы ў намінацыях

Лепшы дэбютны альбом – Tonqixod "Прадмова"
Лепшы поп-альбом – IOWA "Export"
Лепшы інды-поп/электронны альбом – Mustelide "Secret"
Лепшы фольк-альбом – Vuraj "Раёк"
Лепшы інструментальны альбом – Port Mone "Thou"
Лепшы рок-альбом – Tonqixod "Прадмова"
Лепшы беларускамоўны альбом – Tonqixod "Прадмова"

Прыз народных экспертаў**** – Port Mone "Thou"
Прыз замежных экспертаў*** – (((O))) "Motherland"
Прыз штатных экспертаў* – Tonqixod "Прадмова"
Прыз вялікага журы* – Port Mone "Thou"

Альбом года – Port Mone "Thou"

ТОП-10 EXPERTY.BY

1. Tonqixod "Прадмова" – 9,50
2. Port Mone "Thou" – 9,50
3. The Toobes "Road To The Big Time" – 8,75
4. Akute "Рэальнасць і сны" – 8,50
5. Лявон Вольский "Грамадазнаўства" – 8,25
6. Vuraj "Раёк" – 8,25
7. IOWA "Export" – 8,00
8. Mustelide "Secret" – 8,00
9. Earworm "Amber" – 8,00
10. (((O))) "Motherland" – 7,75*На аснове ацэнак шасці штатных экспертаў: Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Ягор Цывілька, Аляксандр Чарнуха.

ТОП-10 вялікага журы

1. Port Mone "Thou" – 117
2. Tonqiхod "Прадмова" – 94
3. Лявон Вольский "Грамадазнаўства" – 72
4. Akute "Рэальнасць і сны" – 71
5. The Toobes "Road To The Big Time" – 68
6. Vuraj "Раёк" – 59
7. Mustelide "Secret" – 57
8. Earworm "Amber" – 35
9. Groosha "Out Of Place" – 32
10. .K “Унисон” – 30

ТОП-10 замежных экспертаў

1. (((O))) "Motherland" – 24
2. Port Mone "Thou" – 23
3. Лявон Вольский "Грамадазнаўства" – 20
4. Tonqixod "Прадмова" – 17
5. Vegetables "Now And Then" – 17
6. IOWA "Export" – 16
7. Mustelide "Secret" – 15
8. Brutto "Underdog" – 14
9. Earworm "Amber" – 13
10. .K "Унисон" – 13

ТОП-10 народных экспертаў

1. Port Mone "Thou" – 9,00
2. Vegetables "Now And Then" – 8,25
3. Tonqixod "Прадмова" – 7,87
4. Mustelide "Secret" – 7,75
5. Zolki Band "Доўгі-доўгі дзень" – 7,67
6. Akute "Рэальнасць і сны" – 7,50
7. Крама "Белая вада" – 7,50
8. Earworm "Amber" – 7,33
9. Navi "Сонцам сагрэтыя" – 7,30
10. IOWA "Export" – 7,29


Юра Сідун 09:20, 11.03.2015 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.056 seconds.