Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне

Лідар Brutto Сяргей Міхалок і прадзюсар каманды Антон Азізбякян атрымалі від на жыхарства ва Украіне роўна праз чатыры месяцы пасля звароту.

Беларусь і Украіна
Фанаты трымаюць украінскі і беларускія сцягі на развітальным канцэрце «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні

Афіцыйнае паведамленне змяшчае сайт Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны. Першыя украінскія дакументы вядомыя беларусы атрымалі з рук кіраўніка службы Сяргея Радутняга.

Чатыры месяцы таму, у студзені 2015 году Міністэрства культуры Украіны паведаміла, што Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбякян звярнуліся да віцэ-прэм'ер-міністра Украіны Вячаслава Кірыленка з просьбай дапамагчы ў атрыманні права на пастаяннае пражыванне ва Украіне.

Сяргей Міхалок атрымаў украінскі від на жыхарства

Вячаслаў Кірыленка падаў хадайніцтва ў МУС з просьбай прадаставіць дазвол на пражыванне для двух артыстаў як дзеячоў культуры, іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны, каб падтрымаць імідж Украіны як дзяржавы, у якой гарантаваныя магчымасці для свабоднага выказвання ўласных поглядаў і перакананняў, у тым ліку праз творчую дзейнасць, а таксама ўлічыць у гэтым рашэнні пазіцыю групы па падтрымцы ўкраінскага Рэвалюцыі годнасці і іх уклад у развіццё ўкраінскай музыкі, піша сайт Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны.

Сяргей Міхалок разам з сваім папярэднім праектам «Ляпіс Трубяцкой» патрапіў у «спіс забароненых» у Беларусі ўвесну 2011 году. У тым жа годзе пракуратура пужала Міхалка крымінальнай справай за інтэрв'ю, у якім лідэр «Ляпісаў» выказаўся, што думае пра А. Лукашэнку. Пазней справа была спыненая, але Міхалок некаторы час жыў у Маскве і не наведваў Беларусь. Урэшце Сяргей Міхалок вярнуўся ў Менск, хоць і вялікую частку часу праводзіў па-за межамі краіны на шматлікіх выступах. У канцы 2014 года стала вядома, што Міхалку не дадуць выступаць у Беларусі і з яго новым праектам «Brutto». 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1436 seconds.