Рушым на поўдзень: 7 фэстаў Украіны гэтага лета, якія варта наведаць

Украіна гэтага лета ў трэндзе адпачынку спрытных беларусаў не толькі праз пачуццё свабоды і зарад аптымізму, якія маюць тамтэйшыя жыхары, але мінімальны памер матэрыяльных выдатках на такую вандроўку будзе прыемным дадаткам да неверагоднай гасціннасці, з якой сустракаюць украінцы «сяброў», як называюць яны беларусаў.

Фестывальнае лета Украіны пачынаецца ўжо на гэтых выходных. Generation.by выбраў 7 вядомых і не вельмі фэстаў, якія могуць стаць добрым арыенцірам для руху на поўдзень за музыкай і добрай кампаніяй.

Казачны горад

Што: Міжнародны Фестываль развіцця і пазітыўнай творчасці
Калі: 29 траўня – 1га чэрвеня 2015
Дзе: Кіеў
Колькі: 180 – 600 грывень
Лакацыя ў сеціве: skazkafest.in.ua

Арганізатары адной з самых яркіх падзей траўня прапануюць усім жадаючым паверыць у цуды і прыняць непасрэдны ўдзел у стварэнні Казачнага Горада мараў.

Праграма фестывалю – вельмі багатая і разнастайная. У ёй – больш за 1000 пунктаў, якія закранаюць такія тэмы і напрамкі як: музыка, танцы, кіно, тэатр, экалогія, баявыя мастацтвы і шмат іншых. Асноўныя мэты арганізатараў, дапамагчы ўсім жадаючым раскрыць свой унутраны патэнцыял, прыцягнуць да пазітыўнай творчасці і гармоніі з прыродай, дапамагчы сфарміраваць унутраны стрыжань праз разнастайнасць формаў і методык развіцця чалавека.
Сярод удзельнікаў фэсту можна сустрэць цікавых людзей з розных краін свету: Украіны, Польшчы, Беларусі, Расіі, Індыі, Францыі, Германіі і іншых.

 

Reggae Festival 2015 Ukraine

Што: Міжнародны Рэгі Фестываль
Калі: 5-8 чэрвеня 2015
Дзе: Харкаў
Колькі: 300 – 1500 грывень
Лакацыя ў сеціве: vk.com/reggaefestival

Імпрэза пазіцыянуе сябе, як самы вялікі рэгі фэст Украіны. Свята музыкі, сонца, забаў і выбуховых эмоцый, будзе адбывацца на пачатку чэрвеня ў горадзе Харкаў, каля возера Бязлюдаўка цікавае сваёй лакацыяй. Гэта самы усходні фэст з нашага спісу. Арганізатары абяцаюць удзельнікам сонечныя рытмы музыкі рэгі, пляжны адпачынак, фірмовыя кактэйлі, новыя знаёмствы, усялякія смачнасці і шмат чаго іншага. Міжнародны фармат фэсту падтрымліваюць госці з Украіны, Расіі, Еўропы інш., DJ, Барабанныя Джэмы, Фаер фэст, Экстрым зоны і шмат іншага.  

 

ФАЙНЕ МІСТО

Што: Міжнародны музычны фестываль
Калі: 3-5 ліпеня 2015
Дзе: Цернопаль
Колькі: ад 460 грывень
Лакацыя ў сеціве: fainemisto.com.ua

Пасля выхаду ў свет папулярнай песні «Братоў Гадзюкіных», якая стала неафіцыйным моладзевым гімнам гораду дзякуючы фронтмэну Сяргею Кузьмінскага, Цернопаль цяпер часта называюць «Файним містом».
На чатырох сцэнах фэсту за тры дні выступяць каля 60 артыстаў. З галоўных СКРЯБІН та друзі, Бумбокс, The Hardkiss, O'Torvald, Ролликс, Фіолет, Тінь Сонця, беларускія Brutto, Sciana і шмат маладых украінскіх гуртоў, якія варта паслухаць. Можна толькі ўявіць, які наплыў музычных фанатаў здарыцца ў маленькім і ўтульным Цярнопалі, дзе, дарэчы, даволі моцная рок-тусоўка, якая рэгулярна праводзіць лакальныя фэсты для сваіх.

 

БАНДЕРШТАТ–2015

Што: Усеўкраінскі фестываль ўкраінскай альтэрнатыўнай музыкі
Калі: 31 ліпеня – 2 жніўня 2015
Дзе: Луцк
Колькі: ад 150 грывень
Лакацыя ў сеціве: bandershtat.org.ua

Упершыню фестываль з назвай, якая асабліва пужае прапагандыстаў з адной усходняй краіны, быў праведзены ў 2007 годзе і з тых часоў стаў штогадовым. Бандэрштат – гэта мастацкі сплаў сучаснай украінскай музыкі, нацыянальнай ідэі і прапаганда жыццёвай актыўнасці і здаровага ладу жыцця.

Сёлетні фестываль прысвечаны пытанню развіцця Украіны, пошуку шляхоў і магчымасцей для ажыццяўлення ўсіх задум маладога пакалення паўднёвай суседкі Беларусі.

Падчас «Бандэрштат» адбудуцца дзве знакавыя падзеі: патрыятычны сплаў на байдарках па рацэ Стыр да сяла Колкы - месца, дзе была створаная Колкаўская рэспубліка УПА і правядзенне аўта, мота і велапрабегу па вуліцах Луцка, прысвечаныя памяці правадыра АУН Сцяпана Бандэры.

Акрамя музыкі, на фестывалі будзе прадстаўлена літаратурная сцэна, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, выставы і кірмашы. На сцэне фэсту сёлета будуць выступаць вядомыя украінскія каманды: Onuka, O.Torvald, РОЛЛІКС, Тартак, Карна, Тінь Сонця і іншыя.

 

WOODSTOCK UKRAINE

Што: Фестываль-паслядоўнік легендарнага Woodstock – 69
Калі: 7-9 жніўня 2015
Дзе: Свіржскі замак, Львоўская вобласць
Колькі: бясплатна
Лакацыя ў сеціве: woodstock.in.ua

Фестываль без афіцыйнага Лайнапу, але з такой гучнай назвай. У гэты спіс мы ўключылі яго з цікаўнасці: праходзіць ён у адным з самых прыгожых месцаў Украіны, без фіксаванай платы (але можна зрабіць дабрачынныя ўнёски), ну і, вядома, падкупляе абяцанне «Woodstock Ukraine рыхтуе шмат сюрпрызаў, і не толькі музычных». А яшчэ арганізатары кажуць, што сёлета фестываль атрымае ў спадчыну атмасферу арыгінальнага Вудстока-69 і развіваючы антываенны настрой. Музычная праграма яшчэ не абвешчаная.

Акрамя музычных выступаў, наведвальнікаў чакаюць майстар-класы, тэатральныя прадстаўленні і іншыя перформансы.

 

ЗАХІD FESTIVAL

Што: Самы вялікі опэнэйр Украіны
Калі: 14-16 жніўня 2015
Дзе: Сяло Радацічы каля Львова
Колькі: 870 грывень
Лакацыя ў сеціве: zaxidfest.com/
Рэпарт Generation.by з мінулых год: Ляпіс Трубяцкі на ўкраінскім фэсце Zahid

Самы вялікі фестываль Украіны з 2009 года праводзіцца на Львоўшчыне і арганізаваны групай маладых ініцыятыўных людзей, фестываль на працягу трох дзён зараджае драйвам на ўвесь год. Сёлета анансаваныя ўжо чатыры сцэны і апантаны набор украінскіх і замежных выканаўцаў музыкі ў абсалютна розных стылях ад хард року да рэгі. У гэтым годзе на фестываль прыедзе рэгі-артыст з ЗША Matisyahu, метал-гурт Ill Niño, госці з Германіі знакамітыя Oomph !, трапяткая Аліна Арлова з Латвіі. Лайн-ап дапоўняць прыцягальныя ўкраінскія імёны: Бумбокс, Воплі Відаплясава, Браты Гадюкіни, ТНМК, Pianoбой, Жадан і Сабакі, і многія іншыя артысты. Будзе актыўна гастралюючы па фестывалях праект Сяргея Міхалка– Brutto, які цяпер прапісаўся ва Украіне. Начную дыскатэку задаволіць Onuka, Дахабраха і шведы Kadebostany.

 

ДЖАЗ КОКТЕБЕЛЬ

Што: Адзін з самых вядомых джазавых фестываляў у рэгіёне
Калі: 22 жніўня – 6 верасня 2015
Дзе: Адэская вобласць, сяло Затока
Колькі: пакуль невядома
Лакацыя ў сеціве: koktebel.info
Рэпарт Generation.by з мінулых год: Калі-небудзь пасёлак зьменіць назву на «Джаз Кактэбель» 

Пакінуўшы роднае гняздо – крымскі пасёлак гарадскога тыпу Кактэбель – дзе фестываль ладзіў гучныя бяссонныя музычныя ночы і гультаяватыя тусовачныя дні для тысяч турыстаў, Джаз Кактэбель пераехаў у Адэскую Затоку, якую арганізатары называюць Koktebel Creative Village. Тысячы турыстаў ўсё гэтак жа шчаслівыя, таму што не месца фарбуе музычныя фестывалі, а музычныя фестывалі – месца. Два тыдні лекцый, кінапаказаў, майстар-класаў і канцэртаў - і ўсё гэта на ўзбярэжжы Чорнага мора, праводзячы лета. Лайнап Джаз Кактэбеля пакуль не агучаны, тым не менш рэкамендуем загадзя купляць квіткі.


Аляксей Нарко 19:50, 27.05.2015 | Артыкулы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0795 seconds.