Пра праект Generation.by

Generation.by — інфармацыйны рэсурс пра жыццё і прыгоды беларускага пакалення Y, маладых людзей, якія нарадзіліся ў 80-90 гадах XX стагоддзя. 

Сайт штодня публікуе ўнікальныя навіны і артыкулы пра адукацыю і студэнтаў, пра творчасць з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, пра тое, як інфармацыйныя тэхналогіі змяняюць грамадства, пра тых, каму не сядзіцца на месцы і карціць змяніць краіну вакол сябе да лепшага, пра вандроўкі і мабільнасць — пра ўсё, што ўплывае на жыццё сённяшняй беларускай моладзі. 

Многія з нас нарадзіліся яшчэ ў СССР, але мы з’яўляемся першым пакаленнем, якое гадавалася ў незалежнай Беларусі і паступова пачынае займаць лідэрскія пазіцыі ў самых розных сферах: ад культуры да палітыкі. 

Вакол сайту Generation.by сабралася творчая супольнасьць з журналістаў і блогераў, грамадзянскіх актывістаў, фатографаў і мастакоў, музыкантаў і меламанаў, дызайнераў і капірайтэраў. Кам'юніці сайту рэгулярна стварае гучныя творчыя праекты, многія з якіх былі адзначаныя ўзнагародамі на фестывалях рэкламы і камунікацый.

Кароткая гісторыя

У праекта ёсць дзве вызначальныя даты. 17 красавіка 2007 спасылка Generation.by стала актыўнай. Раней амаль тры з паловай гады мы працавалі над праектам Studenty.by, які стартаваў 17 лістапада 2003 года.

Кантакты

Па усіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@generation.by

Лагатып

У вектарным фармаце .eps для паліграфіі: generationby_logos.eps


 
In 0.0314 seconds.