Урокі шчасьця ў брытанскіх школах

«Дрэнны настрой? ОК, давай паразмаўляем пра гэта. І пачнем спачатку». Такім спачувальным падыходам да вучняў брытанскі ўрад спадзяецца зрабіць рэвалюцыю ў школьных клясах.

З сёньняшняга дня ва ўсіх дзяржаўных школах Вялікабрытаніі пачнуцца ўрокі шчасьця, задаволенасьці і добрых манэраў.

Такая ініцыятыва стала вынікам пілётнай праграмы ў пачатковай школе СЭАН (Сацыяльныя і эмацыйныя аспэкты навучаньня), якая была накіраваньне на паляпшэньне як пасьпяховасьці, так і дысцыпліны праз лепшае ўразуменьня дзецьмі сваіх эмоцыяў.

Міністры ўпэўнены, што калі навучыць дзяцей выражаць свае пачуцьці, кіраваць сваім раздражненьнем і камунікаваць зь людзьмі, у школах стане спакайней, павысіцца сканцэнтраванасьць і матывацыя вучняў.

Выгоды ад новых заняткаў адчуюць ня толькі дзеці, але і настаўнікі. Згодна СЭАН, заняткі шчасьці зьніжаюць узровень стрэсу настаўнікаў, надаюць энтузіязму працаваць.

Элемэнты ўрока шчасьця патрапяць на іншыя прадметы, і нават на час дзіцячых гульняў. Паветра напоўніцца пазытывам: фразы кшталту «ОК, пачнём спачатку» або «людзі жадаюць табе посьпеху» будуць падбадзёрваць брытанскіх школьнікаў.

Па словах адной школьніцы, якая ўдзельнічала ў СЭАН:

«Цябе ня вучаць быць шчасьлівым увесь час – цябе вучаць, як быць, калі ты няшчасны.»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0759 seconds.