Памылка Радзькова: у Францыі разьмеркаваньня няма

Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў у сваім нядаўнім выступе назваў прымусовае разьмеркаваньне міжнароднай практыкай і заявіў, што яно існуе «ў той жа Францыі». Як высьвятляецца, доктар пэдагагічных навук Радзькоў мае скажонае ўяўленьне аб французскай адукацыйнай сыстэме.

Тады міністар заявіў, што «абавязковае разьмеркаваньне — гэта міжнародная практыка». Па словах міністра «ў той жа Францыі яго ніхто яе не адмяняў, паколькі ў Эўропе разумеюць, што для маладога спэцыяліста галоўнае — атрымаць працоўнае месца».

Generation.bY уважліва прааналізаваў французскую сыстэму адукацыі ў пошуках нечага падобнага да беларускага разьмеркаваньня, але ніякіх аналягаў знойдзена не было. Разьмеркаваньне ў гэтай краіне існуе толькі ў адной вышэйшай навучальнай установе, вельмі прэстыжнай, таму паступіць у яе вельмі ня проста.

Як распавялі прадстаўнікі кіраўніцтва Эўрапейскага студэнцкага зьвязу (ESU), міністар Радзькоў «злоўжыў прыкладам французскай сыстэмы» адукацыі:

«Разьмяркоўваюць толькі выпускнікоў ENA (École nationale d’administration) — Практычнай школы грамадзкіх службаў — якія пасьля сканчэньня навучаньня становіцца дзяржаўнымі служачымі і за сваю працу атрымліваюць вельмі нядрэнныя грошы. Пасьля сканчэньня ENA службоўцы выбіраюць сабе месца працы адпаведна рэгіёну паходжаньня, вынікам іспытаў і магчымасьцям».

«У астатніх ВНУ студэнты проста вучацца, а пасьля робяць са сваім жыцьцём тое, што жадаюць».

Элітнае разьмеркаваньне

ENA — навучальная ўстанова для эліты, заснаваная генэралам дэ Голем для падрыхтоўкі вышэйшага чынавецтва. Згодна зь інфармацыяй на сайце школы, тут рыхтуюцца дыпляматы, кіраўніцтва Парыжу і рэгіёнаў, юрысты для адміністратыўных судоў.


Быць разьмеркаваным з ENA — шчасьце

Навучаньне ва ўнівэрсытэтах у Францыі бясплатнае. І пасьля яго заканчэньня кудысьці ехаць і нешта адпрацоўваць ня трэба.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5081 seconds.