10 дзён да Басовішча: арганізатары абралі канкурсантаў

Нарэшце завяршылася праца па адборы ўдзельнікаў фіналу конкурснай часткі фэсту «Басовішча-2010». З дваццаці пададзеных заявак сябры журы абралі 5 гуртоў, якія выступяць на сцэне фэстывалю 16–17 ліпеня ў Польшчы. За галоўныя прызы пазмагаюцца: магілёўскі Akute, менскі Exist-M, гайнаўскі Beton, берасьцейскі Sprat ды рэпэр Вожык.


Гледачы на Басовішчы-2008 (поўны фотарэпартаж)

Удзельнікі фіналу конкурсу Басовішча-2010:

Усяго на конкурс сёлетняга фэсту было пададзена 20 заявак ад маладых гуртоў. Адборам займаецца журы, у склад якога ў гэтым годзе ўвайшлі тры асобы: Бобан (гурт Zero-85), рэпэр Кроў і Вячаслаў Радзівонаў (праект Ultra-Music). Галоўная ўзнагарода «Басовішча-2010» — гэта 10 гадзінаў запісу ў студыі Rembrandt (Польшча) і 1000 $.

У гэтым годзе конкурсны адбор зноў праходзіць без канцэрту ў Менску. Сябры журы абіралі гурты па дасланых дэма-запісах. У межах «экспэрымэнтальнага» фармату 21-га фэсту на сцэну ўпершыню за доўгі час ня выйдуць традыцыйныя для яго хэдлайнэры NRM, «Крама» і «Нэйра Дзюбель», аднак упершыню прыедзе «Ляпіс Трубяцкой». Праверку фэстываль пройдзе і на колькасьць беларускіх гледачоў — дамовіцца на бясплатныя візы для беларусаў сёлета не атрымалася.

Штогадовы фэстываль «Басовішча» пройдзе 16-17 ліпеня традыйна ў мястэчку Гарадок на тэрыторыі Польшчы недалёка ад беларускай мяжы. Ладзіцца фэст этнічнымі беларусамі — студэнтамі з моладзевага аб'яднаньня «БАС». У канчатковай праграме «Басовішча» 21 гурт. Пачнецца фэст а 15.00 у пятніцу з выставаў і творчых сустрэчаў, канцэртная праграма пачнецца з конкурсу а 17.00. У другі дзень сцэна абудзіцца а 16.00 і працягне працу да 3-й ночы.

Generation.bY традыцыйна зьяўляецца інфармацыйным партнэрам «Басовішча». Падрабязьней пра навіны фэсту — у адмысловым разьдзеле bas.generation.by.

tarka 13:00, 06/07/2010 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0943 seconds.