Студэнт з БНТУ павесіўся з-за сэсіі

Студэнт першага курсу Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту скончыў жыцьцё самагубствам з-за нядопуску да сэсіі. Хлопец павесіўся на дроце ўласнага кампутару.

Як паведамляе БелТА, студэнта знайшоў ягоны бацька. Хлопец павесіўся на кампутарным дроце. Паводле папярэдняй інфармацыі, суіцыд ён зьдзейсьніў з-за нядопуску да здачы сэсіі.

Па факце самагубства праводзіцца праверка.

За апошнія два тры гады ў Менску адбылося некалькі гучных выпадкаў гібелі студэнтаў з-за праблем з унівэрсытэтам. У 2008 годзе скончыў жыцьцё самагубствам студэнт берасьцейскага ўнівэрсытэту. Ён моцна перажываў, што ня здолее здаць іспыт аднаму з выкладчыкаў.

У 2010 годзе павешанага першакурсьніка БДМУ з Аўстрыі суседзі знайшлі ў ванным пакоі інтэрнату ўнівэрсытэту. А праз некалькі тыдняў адбылася яшчэ адна жахлівая гісторыя: 24-гадовы выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Павал Ступак скочыў з 13-га паверху роднага ўнівэрсытэту пасьля таго, як ня здолеў пераразьмеркавацца зь вясковай школы ў Рагачоўскім раёне, дзе адпрацоўваў першыя шэсьць месяцаў.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў зьяўляецца адным зь лідэраў па колькасьці самагубстваў. Найбольшая колькасьць суіцыдаў у апошнія гады рэгіструецца ў Магілёўскай вобласьці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0754 seconds.