Graffiti распачынае трэці Open Music Fest

Клюб «Графіці» аб'явіў старт чарговага фэстывалю-конкурса маладых выканаўцаў «Graffiti Open Music Fest». Да 15 кастрычніка прымаюцца заяўкі ад гуртоў.

Упершыню «Graffiti Open Music Fest» адбыўся у 2009-м, у мінулым годзе адбыўся працяг, а сёлета відаць ужо традыцыя. Папярэднія пераможцы гурты «Всё сразу» і Prastora атрымалі грашовыя ўзнагароды, а таксама студыйны час.

Штотыдзень каманды-дэбютанты сыдуцца ў музычным паядынку, а гледачы атрымаюць магчымасьць аддаць даніну павагі любімай групе, прагаласаваўшы за яе сваім уваходным квітком, або, адкрыўшы для сябе новыя імёны, дапамагчы ў іх прасоўваньні. Да ўдзелу таксама запрашаюць гурты, якія па розных прычынах не дайшлі да фіналу папярэдніх фэстаў. 

Правілы простыя. На кожным мерапрыемстве фэстывалю гледачы атрымліваюць па голасе, які яны могуць аддаць адной з каманд, якія выступаюць у гэты дзень. Сябра журы - адна з адабраных вядомых асоб музычнай сфэры Менска і Беларусі - таксама мае пэўную колькасьць галасоў, якія ён можа аддаць якой-небудзь групе цалкам або падзяліць паміж імі, аргумэнтаваўшы сваё рашэньне. Пераможцы выходзяць у наступны тур. Групы ня могуць дарыць адзін аднаму голасу, аднак могуць ўсяляк агітаваць сваіх прыхільнікаў прыйсьці на канцэрт і падтрымаць любімых музыкаў.

Першы этап фэстывалю - прыём заявак ад удзельнікаў - ужо пачаўся і будзе доўжыцца да 15 кастрычніка 2011 года. Групы, што жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе і змагацца за славу, месца на сцэне і каштоўныя прызы, павінныя даслаць на адрас pub@graffiti.by ліст наступнага зьместу: 

  • Назва калектыву са сьпісам удзельнікаў і інструмэнтаў; 
  • Гісторыя калектыву, фота, любую дадатковую інфармацыю; 
  • Дэма-запіс (запісы) групы (ня больш за 20 хвілін); 
  • Нумар тэлефона, e-mail і іншыя кантактныя дадзеныя. 

Дыск з дэма-запісам можна таксама прынесьці ў клуб па адрасе зав. Калініна 16 штодня з 12:00 да 23:00.

19:56, 05/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0775 seconds.