Рэклямаваць Беларусь будзе прыгожы ролік, зьняты апэратарам джяржтэлебачаньня

У Інтэрнэце зьявіўся чарговы яскравы рэклямны ролік пра Менск і Беларусь ад апэратара Арцёма Прадко. На гэты раз відэа зробленае па замове Міністэрства замежных спраў і будзе распаўсюджвацца ў рэклямных мэтах па ўсім сьвеце.

Міністэрства замежных спраў прэзэнтавала новае відэа пра Менск і Беларусь, якое будзе распаўсюджвацца сярод палітычных і дзелавых колаў, а таксама ў турыстычнай індустрыі па ўсім сьвеце.

У роліку, што завецца «Беларусь: адзін дзень з жыцьця», пераважаюць кадры летняга Менску з дадаткам у выглядзе выяваў адрэкантруяваных Нясьвіскага і Мірскага замкаў, трактароў на МТЗ і рапсавага поля. Відэашэраг суправаджацца беларускамоўнай і ангельскамоўнай кампазыцыямі.

Відэа зьнятае беларускім дызайнэрам, фатографам і апэратарам беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня Арцёмам Прадко (zweizwei) тэхналёгіяй цэйтрафэрных здымак у руху з камандай студыі «Карамболь». Аналягічная праца пра Беларусь, зробленая Прадко на энтузіязьме ў 2010 годзе, зрабіла сапраўдны фурор як сярод мацёрых аматараў фатаграфіі, гэтак і сярод звычайных карыстальнікаў.

Пры цэйтрафэрных здымках адбываецца фатаграфаваньне сэрыі кадраў аднаго і таго ж аб’екту з аднаго і таго ж пункту здымкі праз роўныя прамежкі часу. Прамежкі могуць доўжыцца ад долі сэкунды (сэрыйная здымка) да гадзін і нават сутак. У ўжо пры дэманстрацыі фільма з нармальнай хуткасьцю ўзьнікае эфэкт паскарэньня руху.


Арцём Прадко ў час здымак

Карыстальнікі Інтэрнэту ўжо заўважылі, што галоўны рэклямны ролік Беларусі ўтрымлівае прыкрую памылку ў ангелькамоўным слёгане «Welcome to diCSover more» (верагодна, мусіць быць «discover»).

Сканчаецца відэа выявай каляровай нацыянальнай бібліятэкі, якая пэрыядычна трапляе ў рэйтынгі самых недарэчных будынкаў сьвету.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1375 seconds.