За аўтарскае порна Vkontakte — да 4 гадоў пазбаўленьня волі

Студэнту з Ваўкавыска пагражае значны тэрмін зьняволеньня за «аўтарскае відэапорна», разьмешчанае на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы Vkontakte.

Ваўкавыскі раённы аддзел сьледчага камітэту цяпер заняты расьсьледаваньнем пікантнай справы — у 17-гадовага студэнта аднаго зь менскіх ВНУ на старонцы Vkontakte знайшлі, як кажуць у міліцыі, «аўтарскія порнаматэрыялы».

Справа ідзе аб двух відэароліках, якія экспэртыза прызнала парнаграфічнымі. Сьледзтва мяркуе, што непасрэдным іх аўтарам і быў гэты 17-гадовы студэнт.


Куды глядзіць ваўкавыская міліцыя? SEXY WOMEN™

«Ежедневник» са спасылка на прэс-службу УУС Гарадзенскага аблвыканкаму піша, што цяпер справа знаходзіцца на стадыі папярэдняга расьсьледаваньня. Падазраваны, студэнт-першакурснік станоўча характарызаваўся ва ўсіх адносінах. Паходзіць з пасьпяховай сям’і. Аднак цяпер студэнту пагражае судзімасьць.

У адпаведнасьці з Крымінальным кодэксам Беларусі хлопцу «сьвеціць» пакараньне пазбаўленьнем волі ад двух да чатырох гадоў. Хаця могуць абысьціся і штрафам.

Справы за порна ў Vkontakte для беларускай пракуратуры ня рэдкасьць. Гэтак, год таму за адзін тыдзень толькі на Берасьцейшчыне міліцыя выкрыла цэлых чатырох распаўсюднікаў порнаматэрыялаў. Усе яны выкладалі незаконнае відэа Vkontakte, па іх словах, каб падвысіць наведвальнасьць профіляў. Пра далейшы ход справаў не паведамлялася.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0866 seconds.