Студэнцкія інтэрнаты ў Расеі падаражэлі ў 10 разоў

Новы Закон аб адукацыі, які запрацаваў у РФ з 1 верасня, сярод іншых новаўвядзенняў зняў абмежаванне на кошт пражывання ў інтэрнатах для студэнтаў-бюджэтнікаў.

Калі раней ён не мог перавышаць 5 працэнтаў ад памеру стыпендыі, то зараз кіраўніцтва ВНУ можа ўсталёўваць кошты, якія лічыць патрэбнымі (зрэшты, па ўзгадненні з прадстаўнікамі студэнцкіх арганізацый).

У некаторых ВНУ, піша Lenta.ru, — у тым ліку МДУ і СПБДУ — кошт пражывання застаўся на ранейшым узроўні або павялічыўся нязначна. Але ёсць і такія навучальныя ўстановы, дзе ён вырас у дзесяць і больш разоў.

Міністэрства адукацыі і навукі папярэдзіла ВНУ аб недапушчальнасці рэзкага павышэння цэн і паабяцала накласці дысцыплінарныя спагнанні на тых рэктараў, якія «неабгрунтавана» змянілі расцэнкі, аднак пакуль што гэта не паўплывала на сітуацыю.

У некаторых ВНУ Расеі кошт койкамесца за месяц падняўся з 12 да 110$ у іншых даходзіць і да 300$.

Расійскі Студэнцкі Саюз ініцыяваў онлайн-петыцыю супраць неабгрунтаванага падвышэння, пад якой падпісаліся ўжо каля 60 тысяч студэнтаў.

Уні Вера 15:10, 17/10/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0783 seconds.