У новым відэа расійскія студэнты просяць прабачэння ў Украіны

У сеціве з'явіўся новы відэазварот расійскіх студэнтаў, які прыкметна адрозніваецца ад папярэдняга. У новым пасланні, запісаным ў дзень, калі ў Менску праходзілі перамовы па ўзгадненні крызісу ва Ўкраіне, расійскія студэнты просяць прабачэнні за дзеянні Расіі і заклікаюць да адзінства.

За два дні, з моманта з'яўлення відэазвароту ў інтэрнэце, пасланне атрымала бурную рэакцыю з боку расійскіх грамадзян. На Youtube у каментарах да паслання, вялікая колькасць людзей выказалі салідарнасць і ўдзячнасць маладым людзям з відэазварота.

У цяперашнім пасланні студэнты ўніверсітэтаў Масквы і Санкт-Пецярбурга асудзілі вайну і выступілі за мір між Украінай і Расіяй.

«Нам сорамна за гэту неабвешчаную злачынную вайну, у якой удзельнічаюць шматлікія нашы суайчыннікі. Нам сорамна за тое, што наша краіна парушыла тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, якую абавязалася паважаць, і анексавала Крымскі паўвостраў», – гавораць расійскія студэнты.

«Паміж нашымі народамі вырастае бездань – давайце мы, студэнты, маладое пакаленне, будзем праз яе мостам», – заклікаюць расіяне, якія жадаюць весці сумленныя адносіны з сваімі суседзямі.

«Мы паважаем ваш выбар, мы асуджаем вайну, мы жадаем, каб нашы дзеці і ўнукі жылі ў сяброўстве, а Ўкраіна і Расія – у міры». 

Адначасова ў інтэрнэце з'явіўся відэазварот студэнтаў навучальных устаноў Малдавіі да сваіх аднагодкаў з Украіны і з Расіі. Яго ўдзельнікі на трох мовах – румынскай, украінскай і рускай - заклікаюць «братоў» да міру.

«Мінулага нам не змяніць, але мы ў сілах пабудаваць будучыню. Азірніцеся вакол – вы жадаеце такой будучыні? Мы жадаем міру», – так гучыць заклік малдоўскіх студэнтаў.

З пачатку лютага ў Сеціве з'явілася ўжо мноства зваротных відэазваротаў расійскіх студэнтаў украінскім. Большасць з іх выкладзена на Youtube, дзе аднагодкі з абодзьвух бакоў не пагаджаюцца з супрацьлеглымі пазіцыямі, бо лічаць што СМІ абодзьвух краін прадастаўляюць не аб'ектыўнае алдюстванне падзеяў на ўсходзе Украіны.

comments powered by Disqus
 
In 0.1065 seconds.