Стартавала адкрытае галасаванне па праектах конкурса Social Weekend

Адразу некалькі ўнікальных сацыяльных праектаў можа стартаваць у Беларусі дзякуючы арганізатарам конкурсу Social Weekend і ўсім інтэрнэт-карыстальнікам краіны. Дэталі праектаўі імёны іх аўтараў пакуль не вызначаныя. Яны стануць вядомыя па выніках народнага галасавання, на якім будзе прадстаўлена больш за 150 праектаў з унікальнымі задумкамі і мэтамі.

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend дае беларусам магчымасць рэалізаваць цікавыя і важныя для грамадства ідэі, якія пакуль не могуць быць прафінансаваныя за кошт камерцыйных або дзяржаўных праграм. Агульны бюджэт пятага па ліку конкурсу - 350 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэтыя грошы атрымаюць праекты, якія заслужылі народнае прызнанне і падтрымку экспертаў.

Адкрытае галасаванне па конкурсных заяўках пачалося 5 сакавіка на сайце Social Weekend. Народны выбар вызначыць палову спісу сацыяльных праектаў, які будзе разгледжаны прафесійным журы Social Weekend. Другую палову вызначыць аргкамітэт конкурсу.

Конкурс праходзіць пры падтрымцы вядучых кампаній і бізнесменаў Беларусі, якія ўкладаюць у развіццё сацыяльных праектаў у Беларусі значныя сродкі. Дзякуючы Social Weekend у краіне ўжо неаднаразова быў паспяхова прафінансаваны шэраг ключавых грамадскіх праектаў.

Сярод іх – уладкаванне часовага прытулку для адзінокіх маці ў Бабруйску (праект «Рука дапамогі»), створана дзіцячая пляцоўка для маладых маці і дзяцей на базе пустых бібліятэк у Баранавічах («Дзіцячая пляцоўка»), арганізаваны дзіцячы пакой у бальніцы Брэста для эмацыйнай тэрапіі («Здароўе пачынаецца з усмешкі»), рэалізаваны амбіцыйны праект «Ніткі дружбы» які дапамагае сацыялізаваным сіротам з дапамогай персанальных куратараў.

Галасаванне працягнецца да 10 сакавіка ўключна. Па ўмовах конкурсу, удзельнік галасавання можа выбраць адразу некалькі праектаў. Дадатковую інфармацыю і дэталёвае апісанне заявак, прапанаваных для народнага галасавання можна атрымаць на сайце конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.

Пераможцы народнага галасавання сустрэнуцца асабіста з экспертамі Social Weekend ў офісе беларускага партала TUT.BY 15-16 сакавіка гэтага года.

Фіналісты будуць абвешчаныя 21 сакавіка на заключным мерапрыемстве Social Weekend 5.

Паводле прэc-рэлізу.

10:00, 06/03/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1783 seconds.