Новы мабільны дадатак дапамагае парам сінхронна адключаць свае гаджэты

Сусветны лідар у галіне вытворчасці тавараў для інтымнага жыцця распрацаваў дадатак, з дапамогай якога можна адначасова адключыць некалькі смартфонаў – і надаць час жывым стасункам. Актуальнасць распрацоўкі можна затэсціць у бліжэйшыя дні ў час «Гадзіны Зямлі».

Дадатак Durex Connect дазваляе сінхранізаваць ваш тэлефон з тэлефонам партнёра і сінхронна адключаць абодва гаджэты, калі гэта неабходна. Цяпер званкі і смскі не змогуць адцягнуць Вашу ўвагу ад рамантычнай вячэры. Дадатак даступны бясплатна для карыстальнікаў Аndroid, у бліжэйшы час з'явіцца таксама версія для iOS.

Як піша ain.ua, рэлізу новага прадукту Durex папярэднічала некалькі тыдняў актыўнай рэкламнай кампаніі, у рамках якой брэнд прыцягнуў грамадскую ўвагу да праблемы «тэхназалежнасці» сучасных людзей. Даследаванне, праведзенае спецыялістамі з Універсітэта Дарэма, паказала, што гаджэты часцяком аказваюць негатыўны ўплыў на наша паўсядзённае жыццё. Так, 40% апытаных прызналіся, што могуць перапыніцца падчас сексу, каб адказаць на тэлефонны званок. У новым відэа Durex пары з розных кропак свету адкрыта распавядаюць пра ўплыў смартфонаў на якасць іх адносін - каб з здзіўленнем ўсвядоміць, што рашэнне падобных праблем прасцей, чым здаецца: трэба ўсяго толькі выключыць тэлефон і надаць непадзельнае увагу партнёру. На сённяшні дзень відэа ўжо прагледзелі больш за 30 мільёнаў чалавек.


«Вынікі праведзенага даследавання і велізарная колькасць людзей, якія зарэгістраваліся на сайце DurexLabs з мэтай атрымання «дадатку для паляпшэння сексуальнага жыцця», паднялі пытанне гаджэтазалежнасці ў сучасным грамадстве. Калі ў вас недастаткова сілы волі адцягнуцца ад экрана смартфона самастойна, дадатак Connect зробіць гэта за вас. Набліжаецца «Гадзіна Зямлі» (28-га сакавіка з 20.30 да 21.30), і мы заклікаем пары ва ўсім свеце пратэставаць наш дадатак і пераканацца, што ён сапраўды дапамагае палепшыць якасць вашага сексуальнага жыцця», – кажа Уконва Оджа, кіраўнік дэпартамента развіцця глабальных стратэгій брэнда Durex.

Мэта акцыі «Гадзіна Зямлі» – нагадаць грамадскасці аб неабходнасці клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. Але таксама яна дапамагае нам адцягнуць увагу ад тэхналагічнага шуму і надаць час па-сапраўднаму важным рэчам, напрыклад, зносінам з сям'ёй і блізкімі людзьмі.

У Беларусі акцыя пройдзе 28-га сакавіка з 20.30 да 21.30 ў Мінску, Гродна, Гомелі, Брэсце і Баранавічах. У гэтых гарадах будзе выключана падсвятленне адміністрацыйных будынкаў, універсітэтаў і гандлёвых цэнтраў, а таксама святло ў кафэ. У Мінску адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных «Гадзіне Зямлі», але галоўнай падзеяй стане акустычны канцэрт пры свячах гуртоў «Navi» і «Hummuskiss» у кафэ «Loft». На адну гадзіну згасне падсветка будынкаў праспекта Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра «Сталіца», некаторых універсітэтаў Мінска, у Маскоўскім раёне адключыцца падсветка ўстаноў адукацыі.

У 2014 годзе ў Беларусі за адну гадзіну акцыі было сэканомлена 95000 кВтч, што эквівалентна спажыванню энергіі цягам цэлага месяца 380 беларускімі сем'ямі.

 

comments powered by Disqus
 
In 0.1566 seconds.