Спэцслужбы перасьледуюць студэнтаў Баранавіцкага ўнівэрсытэту

У ноч з 18 на 19 кастрычніка на шэрагу будынкаў у г.Баранавічы зьявіліся налепкі «Вецер пераменаў-Малады фронт». Пасьля гэтага спэцслужбы пачалі перасьлед студэнтаў ды іх бацькоў.

Як паведаміў старшыня баранавіцкага «Маладога Фронту» Сяржук Марчык, 20 кастрычніка ў Баранавіцкі Дзяржаўны Унівэрсытэт на фінансава-прававы факультэт завіталі сьледчыя.

«У нашу групу сярод пары прыйшоў дэкан факультэта і выклікаў на размову мяне. Пры размове прысутнічаў адзін сьледчы. Ён распавёў пра тое, што вартаўнік Баранавіцкай школы №11, на якой было прылеплена некалькі налепак апісаў чалавека, падобнага да мяне. Сьледчы задаваў звычайныя пытаньні, кшталту - дзе я быў увечары 18 кастрычніка, ці бачыў я такія налепкі раней, ці ведаю я людзей, якія займаюцца «антигосударственной деятельностью», сябрам якой арганізацыі я зьяўляюся і г.д. Пасьля таго, як мяне адпусьцілі, на размову быў запрошаны мой аднагрупнік Юруць Андрусь. Яму задавалі тыя ж пытаньні, што і мне. Першыя словы, якія Андрусь сказаў пры выхадзе: “Такога нахабства я не бачыў ніколі ў жыцьці”.

Пасьля таго, як сьледчыя сышлі, мяне выклікалі ў дэканат і ў чарговы раз (трэці за апошні месяц) праводзілі ідэалягічную працу, пагражалі выключэньнем з унівэрсытэта, абяцалі “дапамагчы” мне не здаць сэсію. Мне сказалі, што я ўжо “дастаў” іх сваім “плюралізмам” - тым больш цікава гэта было чуць ад адміністрацыі фінансава-прававога факультэта.

Дома мяне чакалі навіны. Маці расказала, што бацьку на працу тэлефанаваў намесьнік старшыні Баранавіцкага КДБ і пагражаў маім выключэньнем з унівэрсытэта, паабяцаў зрабіць у нас у хаце ператрус і ўзбудзіць супраць мяне адміністрацыйную справу за распаўсюд антыдзяржаўнай літаратуры. Акрамя таго, бацьку двойчы выклікаў загадчык ідэалягічнага аддзелу заводу станкапрыладаў (месца працы майго бацькі) і вёў з ім размовы зразумела на якія тэмы”, — распавёў Сяржук Марчык charter97.org.

16:21, 21/10/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0685 seconds.