Naka: «Абяры нас!»

У той час, калі краіна абірае новага прэзыдэнта, гурт Naka аб’яўляе новы адкрыты кастынг на скрайне нестабільнае і незайздроснае месца гітарыста ў камандзе.


Naka на «Рок-каранацыі 2009, дзе Насьця Шпакоўская атрымала тытул рок-князёўны

Прынцыповая і таленавітая лідэрка гурта Насьця Шпакоўская, калектыў выдатных музыкаў, «абцясаных» на канцэртах, нетрывіяльны і няпросты рэпэртуар, працоўная атмасфэра рэпэтыцый, канцэртныя выступы «з усёй аддачай» — вось з чым давядзецца мець справу будучаму гітарысту Naka.

Мы НЕ абяцаем:

  • 500-даляравага заробку,
  • Сацыяльнага ды іншага жытла,
  • 2-гадовага і 3-гадовага разьмеркаваньня,
  • Што жыць будзе добра і яшчэ лепш.

Аднак мы можам прапанаваць:

  • Граць яркую і цікавую музыку,
  • Быць часткай нашай каманды,
  • Ствараць свой сьвет і ганарыцца ім,
  • Быць свабодным.

Абірай нас! І мы прагаласуем за цябе! :)

Кантактны тэлефон: +375296813777.
Naka

14:00, 15/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1969 seconds.