Выкладчыкаў ВНУ абавязалі даносіць у міліцыю інфармацыю аб студэнтах-фанатах музгуртоў і спорту

Беларуская міліцыя рассылае выкладчыкам унівэрсытэтаў, каледжаў і школаў інструкцыю, у якой тлумачыцца, якую інфармацыю неабходна даносіць праваахоўным органам аб навучэнцах.

«З мэтай своечасовага выяўленьня асобаў, якія ўваходзяць у нефармальныя моладзевыя групы, у тым ліку агрэсіўнай накіраванасьці, неабходна выявіць навучэнцаў, якія ўваходзяць у іх („эма“,„готы“,„антыфа“ і інш.)», — такі шакуючы сваёй абсурднасьцю тэкст утрымлівае дакумэнт, што трапіў у рукі карэспандэнту «Газета.Ru».

Паводле інструкцыі, накіраванай у навучальныя ўстановы Наваполацкага раёну мясцовай міліцыяй, выкладчыкі мусяць выяўляць студэнтаў-нефармалаў і адсылаць іх прозьвішчы, дату нараджэньня і адрэсу ў Наваполацкі ГАУС. Згодна з дадзенымі журналіста, інструкцыю атрымліваюць выкладчыкі і настаўнікі ўнівэрсытэтаў, каледжаў і школаў.

Таксама ў інструкцыі маюцца парады па выяўленьні такіх «асобаў»:

«Для гэтага варта высьветліць усе звычкі студэнтаў і вучняў, зьвяртаючы ўвагу на зьнешні выгляд (прычоска, адзеньне, аксэсуары), наяўнасьць атрыбутыкі (стужачкі, значкі і інш.), схільнасьць да маляваньня на сьценах, партах, у сшытках».

Паводле міліцыі, «схільнасьць да маляваньня ў сшытках» можа стаць прыкметай «асобаў, якія выказваюць скінхэдаўскія погляды», а таксама «спартовых фанатаў і фанатаў розных музычных накірункаў».

Апошніх таксама неабходна «выявіць», а інфармацыю аб іх «прадставіць» паводле ўсталяванай формы ў міліцыю.


Фота з сайту “Говори Правду

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0831 seconds.